Ужо на гэтай сэсіі Палаты прадстаўнікоў павінны быць прынятыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра лібэралізацыю выбарчага заканадаўства камэнтуюць палітыкі і грамадзкія дзеячы. АБНАЎЛЯЕЦЦА
Cёньня ў сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаванай з удзелам незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Сёньня ў Менску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця пасольства Эстоніі. З гэтай нагоды ў Беларусь прыбыў эстонскі міністар замежных спраў Урмас Паэт.
Міністар замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка абмеркаваў пытаньне падрыхтоўкі візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Візыт мае адбыцца ў першай палове лістапада.
Сёньня ў аўстрыйскім Лінцы пачынаецца 75-ты кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу. У ім возьме ўдзел і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
16 кастрычніка ў Менску супрацоўнікамі міліцыі была разагнаная акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Шэраг удзельнікаў былі затрыманыя, некаторыя зьбітыя. Увечары затрыманых адпусьцілі.
Невядомыя зламалі два крыжы ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі 17 кастрычніка на талаку.
Газэта "Советская Белоруссия" надрукавала ліст "У лоб ці па лбе", падпісаны сябрам палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольгай Карач зь Віцебску. Прадстаўнікі стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя назвалі гэтую публікацыю чарговым паклёпам на партыю ў дзяржаўных мэдыях.
Выканаўца абавязкаў старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі заклікаў да стварэньня пазытыўнага настрою напярэдадні сьвяткаваньня Дзядоў.