Эканамічны суд СНД прыняў пазоў Беларусі да Расеі з патрабаваньнем адмяніць уведзенае ад першага студзеня гэтага года мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну. Афіцыйны Менск спасылаецца на тое, што ў зьвязку з Мытным саюзам Беларусі, Расеі і Казахстану, Расея ня мае права браць гэтае мыта. Паводле незалежных экспэртаў, нафтавая вайна дайшла да суду.