Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам Мікалаем узяў удзел у рэспубліканскім суботніку. Абодва Лукашэнкі працавалі на пляцоўцы ў Менску, дзе пачынаецца будаўніцтва новага будынку дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле палітоляга Аляксея Караля, прэс-канфэрэнцыі лідэры краін і асабліва лідэры, якія страцілі свае пасады, ладзяць не для таго, каб адказаць на пытаньні журналістаў, а каб данесьці свае думкі:
Камэнтуючы выказваньні зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сказаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі надышоў пэрыяд "неэфэктыўных і нелягічных нават тактычных дзеяньняў".
Курманбек Бакіеў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прымае яго як прэзыдэнта Кіргізстану.
Да Адэскага порту падплывае танкер Seastar, які вязе першую партыю вэнэсуэльскай нафты для Беларусі. У порце судна чакаюць 24 красавіка а 12-й гадзіне.
Пасол Кіргізстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава 23 красавіка дасьць прэс-канфэрэнцыю «аб наяўнай сытуацыі» ў краіне».
21 красавіка ў 20 гадзін 15 мінут падчас плянавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасьці пры выкананьні манэўру павышанай складанасьці сутыкнуліся ў паветры два самалёты МіГ-29 з 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.