Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выступіў на зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Чакалася, што ён аб’явіць пра свой удзел у новых прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, аднак гэтага не адбылося. Тым ня менш выступ Аляксандра Лукашэнкі на зьезьдзе афіцыйных прафсаюзаў нагадваў перадвыбарчы. Ён заявіў, што чарговая пяцігодка павінна стаць «пэрыядам абнаўленьня».