Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.
Былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ад’езд паслоў Эўразьвязу ў яго як у грамадзяніна Беларусі выклікае хваляваньне.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс паміж ЭЗ і Беларусьсю, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што Аляксандра Лукашэнку мог скарыстаць расейскі бок у перадвыбарчай барацьбе.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў дыпляматычны крызіс ЭЗ-Беларусь.
Маці Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага да сьмяротнага пакараньня за тэракт у менскім мэтро, спадзяецца на спатканьне ў СІЗА КДБ з сынам 29 лютага.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных ня стаў «удавацца ў дэталі» адносна фільму «Вялікі брат», паказанага на тэлеканале «Беларусь-1» 19 лютага.
Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, наведала турму на Валадарскага ў Менску, каб высьветліць лёс зьняволенага мужа.
Многія чакалі зьяўленьня ў сьпісе неўязных у Эўрапейскі Зьвяз імя беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа. У апошнія гады пры ягоным прозьвішчы нярэдка ўжываюць слова «імпэрыя».
На сойме Партыі БНФ абмеркаваны плян сьвяткаваньня Дня Волі. Апроч шэсьця і мітынгу ў Менску 25 сакавіка адбудуцца іншыя імпрэзы — ня толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што вынікі нацыянальнага адборачнага конкурсу «Эўрафэст», які вызначыў прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў «Эўрабачаньні-2012», аказаліся падтасаванымі.