Лідэрам апазыцыі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Алясандру Атрошчанкаву, якіх учора судзілі ў Оршы, дагэтуль не вярнулі пашпарты. Яны вінавацяць міліцыю ў крадзяжы дакумэнтаў.
Анатоль Лябедзька паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі не вярнулі пашпарты, якія забралі ў пастарунку разам з асабістымі рэчамі.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Атрошчанкаў мяркуе, што абвінавачаньні, выстаўленыя супраць апазыцыянэраў, абсурдныя.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пасьля вызваленьня падсумаваў тое, што адбылося зь ім, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым у Воршы.
Падчас сэсіі 29 сакавіка ў Брусэлі Эўрапарлямэнт прагаласуе за рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі а 12-й гадзіне.
У Аршанскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце не падаюць ніякіх падрабязнасьцяў пра затрыманьне ўначы Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава.
«Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтар» перадаў радыёпраграме «Сталіца» частату 105,1 МГц, на якой раней гучала «Аўтарадыё».
Вольга Бандарэнка атрымала ўчора і сёньня лісты ад мужа, палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.
Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліна Радачынская і Вольга Чайчыц 28 сакавіка выкліканыя ў менскую гарадзкую пракуратуру. Ім уручылі пісьмовыя папярэджаньні за працу для замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Журналісткі будуць аспрэчваць папярэджаньне пракуратуры.