Падчас нарады па аптымізацыі структураў дзяржорганаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка паабяцаў істотна падвысіць заробкі чыноўнікам. На гэта пойдзе амаль 130 мільёнаў даляраў, якія будуць цягам года вызвалены ад 25%-га скарачэньня колькасьці дзяржслужачых, а таксама за кошт дадатковых сродкаў зь бюджэту.