Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску затрыманы галоўны інжынэр камэрцыйнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», які адказваў за абслугоўваньне апарата штучнага дыханьня.
Дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту Юстас Палецкіс заявіў, што ніколі не казаў пра хуткае вызваленьне беларускіх палітвязьняў. Палітык адзначае, што такія чаканьні былі сярод беларускай апазыцыі.
Журналісты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч выйшлі на волю ўвечары 29 красавіка пасьля адміністрацыйнага арышту на трое сутак.
Затрыманыя пасьля «Чарнобыльскага шляху» у Менску журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. 29 красавіка іх будуць судзіць.
Журналіст «Белсату» Аляксандар Баразенка распавёў карэспандэнту Свабоды акалічнасьці свайго затрыманьня каля пляцоўкі, дзе будуецца Астравецкая АЭС.
Аляксандра Баразенку і Насту Яўмен затрымалі на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС. У журналістаў забралі відэакамэру. Пазьней затрымалі Анатоля Лябедзьку
Зарэгістраваная ва Ўкраіне арганізацыя «Саюз Чарнобыль — Беларусь» ня возьме ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху». Пра гэта заявіў яе старшыня Аляксандар Валчанін.
У Менгарвыканкаме заявілі аб спыненьні перапіскі з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, які патрабуе, каб улады выканалі рашэньне адмысловай камісіі па перайменаваньні станцыі мэтро «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасьці».
У кіргіскай амбасадзе ў Менску і ў беларускай Генпракуратуры пакуль не падаюць інфармацыі адносна знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў МУС і Генпракуратуры Кіргізcтану.