У Міністэрстве аховы здароўя назвалі 12 мэдычных цэнтраў, якія пазбавілі ліцэнзіяў.
Аўтар праекта рэзалюцыі Эўрапарлямэнта па сытуацыі ў Беларусі Юстас Палецкіс і лідэр фракцыі сацыялістаў і дэмакратаў, другой па велічыні ў Эўрапарлямэнце, Ханэс Свобада сустрэнуцца 20 чэрвеня ў Вільні з апазыцыйнымі палітыкамі зь Беларусі.
На пасяджэньні камітэту па палітычных пытаньнях і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якое пройдзе 27 чэрвеня, будзе абмеркавана сытуацыя ў Беларусі. На ім выступіць дакладчык па Беларусі Андрэс Хэркель (Эстонія).
Адна зь лідэраў украінскага жаночага руху FEMEN Аляксандра Шаўчэнка распавяла карэспандэнту Свабоды, што ўдзельніц акцыі выпусьцілі з пастарунку, але зьбіраюцца судзіць за хуліганства.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў Віктара Камянкова ад пасады старшыні і судзьдзі Вышэйшага гаспадарчага суду.
Судовы выканаўца Гаспадарчага суду Менску патрабуе, каб царква «Новае жыцьцё» цягам сямі дзён вызваліла памяшканьне па вуліцы Кавалёва, 72.
У Палату прадстаўнікоў 12 чэрвеня прыйшло запрашэньне для ўдзелу ў пасяджэньні паліткамітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Страйк францускіх авіядыспэтчараў вымусіў «Белавія» скарэктаваць графік некаторых рэйсаў.