Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з пасланьнікам папы Рымскага кардыналам Жанам-Луі Таранам заявіў, што невырашальных пытаньняў з касьцёлам у Беларусі няма і што для касьцёла шмат зроблена. Няма, спадзяецца ён, і пытаньняў «для перажываньняў і хваляваньняў, якія б выклікалі дадатковыя праблемы». Лукашэнка паведаміў пра рашэньне пабудаваць у Беларусі каталіцкі духоўна-адукацыйны цэнтар і выказаўся за тое, каб ксяндзы былі грамадзянамі Беларусі.