Сусьветная лёгкаатлетычная рада пагадзілася перанесьці камандны чэмпіянат сьвету па спартовай хадзе ў 2022 годзе, які першапачаткова плянаваўся ў Менску.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандра Герасіменя заклікала арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў Токіё прыняць да ўвагі інцыдэнт з затрыманьнем у Менску ўдзельнікаў гонкі трыятляністаў і пазбавіць беларускія дзяржаўныя мэдыя права на трансьляцыю Гульняў-2020.
Максім Рыжанкоў таксама грубымі словамі абазваў бел-чырвона-белы сьцяг. Па яго словах, беларусы пад гістарычным сымбалем заўзелі ня за, а супраць нацыянальнай каманды. Вядучая баскетбалістка зборнай мае супрацьлеглую думку, яна падзякавала беларусам за падтрымку.
На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе праводзіліся спаборніцтвы па трыятлёне, сілавікі затрымалі трох раварыстаў.
Кіраўніцтва Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) адмяніла правіла выязнога голу ў эўрапейскіх клюбных кубках.
23 ліпеня на Нацыянальным стадыёне Токіё адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё XXXII Алімпійскіх гульняў. Беларусь рызыкуе паслаць на Гульні найменшую ў сувэрэннай гісторыі каманду, да таго ж падзеленую ідэалягічна.
Большасьць насельніцтва Японіі выступае за адмену або перанос міжнародных спаборніцтваў.
Выключаная са зборнай за пратэст супраць гвалту спартоўка Сьвятлана Кудзеліч заявіла ў інтэрвію Свабодзе: «Рэкардсмэны і прафэсіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы».
Паводле статуту арганізацыі, сьцяг, што не зьяўляецца ў дадзены момант афіцыйным для краіны-ўдзельніцы, на трыбуны не дапускаецца.
Кацярына Сныціна, экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе «Нэсібэ Айдын» вырашыла не вяртацца ў Беларусь і часова пераехала ў Вільню.
Міжнародная фэдэрацыя паўэрліфтынгу праз патэнцыйную небясьпеку здароўю спартоўцам перанесла змаганьні ў Швэцыю.
Славуты канькабежац-чэмпіён будзе пахаваны ў Беларусі.
Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі Кацярына Сныціна расказала падпісчыкам Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў SOS.BY пра тое, чаму пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе не вяртаецца ў Беларусь.
Частка прыхільнікаў менскіх «Крумкачоў» прыйшла на матч з пінскай «Хваляй» у футболках зьняволенага журналіста і гульца клюбу Аляксандра Івуліна. Некалькіх чалавек затрымалі пры ўдзеле кіраўніка АМАПу Балабы. Пазьней адпусьцілі.
У канцы першага тайму матчу зборных Даніі і Фінляндыі на Эўра-2020 паўабаронца Крысьціян Эрыксан страціў прытомнасьць.
Яму было 58 гадоў. За свае ўнікальныя дасягненьні шматразовы чэмпіён сьвету, двухразовы прызэр Алімпійскіх гульняў Ігар Жалязоўскі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Кіраўнік Украінскай асацыяцыі футболу Андрэй Павелка заявіў пра «пераможны кампраміс», дасягнуты на перамовах з Эўрапейскай асацыяцыяй футбольных фэдэрацый наконт формы, у якой зборная Ўкраіны будзе выступаць на чэмпіянаце Эўропы па футболе.
11 чэрвеня стартуе футбольны чэмпіянат Эўропы. Сабралі адказы на папулярныя пытаньні пра галоўную спартовую падзею Эўропы гэтага году.
За дзень да адкрыцьця чэмпіянату пад забарону Эўрапейскай асацыяцый футбольных фэдэрацый трапілі словы «Героям слава!», якія разьмяшчаюцца на споднім баку гульнявой футболкі ўкраінцаў. Але ў Кіеве знайшлі выйсьце.
24 траўня, на наступны дзень пасьля гісторыі з захопам самалёта Ryanair, Вікторыя Сідарчук адвярнулася ад чырвона-зялёнага сьцяга падчас прайграваньня гімну. За такі дэмарш спартсмэнку ня толькі выставілі зь берасьцейскага «Дынама», але і не далі скончыць апошні курс ВНУ.
Пад забарону Эўрапейскай асацыяцый футбольных фэдэрацый трапілі словы «Героям слава!», якія разьмяшчаюцца на споднім баку гульнявой футболкі ўкраінцаў.
8 чэрвеня рашэньне аб дыскваліфікацыі прыняла рада CHL (Champions Hockey League) на пазачарговым сходзе.
Выданьне Tribuna.com высьветліла, што братоў Вадзіма і Алега Дзевятоўскіх беспадстаўна затрымалі ў жніўні ў кавярні ў цэнтры Менску і адвезьлі на Акрэсьціна, дзе працягнулі зьдзекі.
На паседжаньні выканкаму Беларускай фэдэрацыі хакею заслухалі даклад галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава па выніках чэмпіянату сьвету ў Рызе. Спэцыяліст падвёў вынікі мінулага сэзону і падаў прашэньне аб адстаўцы, якое было прынята.
Зборная Канады стала чэмпіёнам сьвету ў хакеі, перамогшы ў фінале зборную Фінляндыі зь лікам 3:2.
Зборная Украіны выступіць на сёлетнім чэмпіянаце Эўропы ў футболе ў форме, на якой намаляваная карта Ўкраіны з Крымам, і з нанесеным на сьпіне надпісам «Слава Ўкраіне!», а зьнізу — надпісам «Героям слава!».
За сваю грамадзкую пазыцыю пацярпелі футбалістка Вікторыя Сідарчук і бягуха Сьвятлана Кудзеліч.
Пасьля Калюмбіі і Аргентыны турнір можа адмовіцца прымаць Бразылія, бо яе футбалісты ня хочуць усплёску захворваньняў і плянуюць страйк.
Заснавальніца клюбу «Багіра», «першая лэдзі» беларускага фітнэсу, трэнэрка з 40 гадамі стажу Натальля Наважылава расказвае пра ўдзел у мірных маршах і ініцыятывах вольных спартоўцаў, пра ролю жанчын падчас пратэстаў.
Галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна» Алег Гаруновіч камэнтуе чарговы правал беларускай хакейнай зборнай, тлумачыць, чаму менавіта хакеісты аказаліся самымі праўладнымі, і расказвае, як павінны скласьціся адносіны дзяржавы да спорту ў новай Беларусі.
Супраць затрыманага 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы 31-гадовага Канстанціна Сямёнава завялі крымінальную справу за абразу прэзыдэнта. На ягонай майцы быў надпіс «Дыктатару месца ў пекле» і выява чалавека, падобнага да Лукашэнкі.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды?
Эўрапейскі роварны саюз (UEC) адмяніў чэмпіянат Эўропы па велатрэку, які плянаваўся ў Менску 23-27 чэрвеня. Ідзе пошук альтэрнатыўнай краіны.
На фінале футбольнай Лігі Эўропы ў Гданьску перад стадыёнам разгарнулі бел-чырвоныя сьцягі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў
Гэта адбылося пасьля таго, як некалькі футбольных зорак адмовіліся ўдзельнічаць у паядынку.
Самы тытуляваны гулец у гісторыі літоўскага футболу Эдгарас Янкаўскас адмовіўся ад запрашэньня на матч, прысьвечаны 110-годзьдзю беларускага футболу і ўрачыстым провадам форварда Аляксандра Глеба.
З-за таго, што паядынак 5 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Менску ладзіць фэдэрацыя футболу, якая цалкам падтрымлівае Лукашэнку, ад удзелу пачалі адмаўляцца асобныя знакамітыя гульцы.
Зборныя Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Нідэрляндаў адмовіліся ўдзельнічаць у чэмпіянаце Эўропы па веласпорце, калі ён будзе праходзіць у Менску.
Напярэдадні старту спаборніцтваў Рэнэ Фазэль расказваў у падкасьце Eisbrecher, чаму шкадуе пра адмену гульняў у Менску.
Сустрэча паміж камандамі мелася адбыцца ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сэзону 2021/22.
Сузаснавальнік sports.ru Дзьмітры Навоша актыўна выступае ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Чэмпіянат сьвету пачынаецца ўжо ў пятніцу 21 траўня. Кіраўнік беларускай хакейнай фэдэрацыі Мікалай Баскаў будзе глядзець яго па тэлевізары.
21 траўня ў Латвіі стартуе хакейны чэмпіянат сьвету. Адпачатку турнір плянаваўся ў Рызе і Менску, аднак праз палітычную сытуацыю беларускую частку анулявалі.
Міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук накіраваў адкрыты ліст прэзыдэнту Міжнароднага зьвязу біятляністаў (IBU) Уле Даліну, у якім «засмуціўся навіной» аб адмене этапу Кубка сьвету сэзону 2021/2022 у Раўбічах.
Футбольны клюб «Крумкачы» атрымаў ліст за подпісам генэральнага сакратара Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргея Жардзецкага, у якім клюб папярэджаны за паводзіны заўзятараў падчас выкананьня дзяржаўнага гімну перад матчамі.
Беларуская фэдэрацыя біятлёну «з глыбокім шкадаваньнем» успрыняла рашэньне выканаўчага камітэту Міжнароднага саюзу біятляністаў (IBU) аб пераносе восьмага этапу Кубка сьвету ў 2022 годзе з цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі ў Раўбічах у Фінляндыю.
Прафсаюз японскіх шпітальных лекараў папярэдзіў, што бясьпечна правесьці летнюю Алімпіяды ў Токіё ва ўмовах, калі працягваецца пандэмія каранавірусу, «немагчыма».
Міжнародны саюз біятляністаў вырашыў не праводзіць у 2022 годзе этап Кубку сьвету IBU па біятлёне ў Менску, цытуе sputnik паведамленьне арганізацыі.
Прэзыдэнт валейбольнага саюзу Эстоніі і віцэ-старшыня Рыйгікогу (парлямэнту Эстоніі) Хана Пэўкур (Партыя рэформаў) ня зможа падтрымаць жаночую зборную сваёй краіны на спаборніцтвах у Менску. На лётнішчы высьветлілася, што Беларусь увяла для палітыка забарону на ўезд у краіну.
Škoda і Nivea шкадуюць, што іх пазбавілі магчымасьці абслугоўваюць сваіх пакупнікоў у Беларусі
Загрузіць яшчэ