На якой мове гавораць беларускія грамадзяне? Чаму так шмат людзей вызначаюць сваю мову як мясцовую? Ці можна лічыць беларусамі тых, хто называе сваёй роднай рускую мову? Якія межы і магчымасьці дзяржаўнай моўнай палітыкі?
Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць лінгвіст і палітык Вінцук Вячорка, дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы БДУ Сяргей Запрудзкі і вядучы сацыёляг лябараторыі «Новак» Надзея Яфімава.