Больш за ўсё скаргаў на працу сацсеткі паступіла з ЗША, Бразыліі, краін Заходняй Эўропы і Японіі.
Смартфоны з падтрымкай 5G плянуюць выпусьціць у самы бліжэйшы час практычна ўсе значныя брэнды. Але ці ёсьць сэнс іх набываць? І што наогул уяўляе сабой 5G? Будзем разьбірацца.
Цяпер перакладаць надпісы зь беларускай праз камэру можна на любую з сотні моваў, якія падтрымлівае Google Translate — хоць на зулу, хоць на лаціну. Праўда, пераклад недасканалы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 10 ліпеня прыняў у эксплюатацыю новую гіганцкую структуру над разбураным ядзерным рэактарам Чарнобыльскай АЭС, якая мусіць прадухіліць распаўсюджваньне радыяактыўных матэрыялаў.
Амэрыканская кампанія Boeing страціла тытул найбуйнейшага сусьветнага вытворцы самалётаў, саступіўшы эўрапейскаму канкурэнту Airbus. Гэта адбылося на фоне падзеньня на 37% паставак самалётаў замоўнікам у першым паўгодзьдзі.
Сучасныя тэхналёгіі, прадстаўленыя ў дакладзе World Economic Forum, абяцаюць радыкальна палепшыць глябальны сацыяльны і эканамічны парадак у бліжэйшыя некалькі гадоў.
Сацыяльная сетка Instagram уводзіць новыя функцыі, накіраваныя на барацьбу з абразамі і цкаваньнем у інтэрнэце. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.
У Амстэрдаме пачалася найбольшая і найскладанейшая публічная рэстаўрацыя карціны ў гісторыі мастацтва.
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
3 ліпеня карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook, а таксама мэсэнджэра WhatsApp і сэрвісу Instagram паведамілі пра праблемы з загрузкай і праглядам фатаграфій і відэафайлаў.
З хатнім інтэрнэтам усё някепска, але з 4G праблемы.
Кітайскія памежнікі патаемна ўсталёўваюць на тэлефоны турыстаў прыкладаньні для сачэньня і згружаюць зь іх асабістую інфармацыю ў рамках кантролю над Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёнам.
Самым важным анонсам у кампаніі называюць «фармалізацыю» каманды «спэцназу грамадзянскіх правоў», якая будзе сачыць за эфэктыўнасьцю захадаў Facebook у палітыцы да кантэнту, «справядлівасьці штучнага інтэлекту», у галінах прыватнасьці і выбараў.
Новая сыстэма супрацьпаветранай абароны (СПА) хутка павінна паступіць на ўзбраеньне расейскай арміі, паведаміў кіраўнік дзяржаўнай карпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў у эфіры тэлеканала «Россия-1».
«Яндэкс» пацьвердзіў спробу ўзлому, заходнія спэцслужбы не камэнтавалі навіну.
Экспэрт у кібэрбясьпецы і кантролі дадзеных спрабуе адказаць, як паводзіць сябе ў «новых сусьветах».
Фэдэральнае ўпраўленьне цывільнай авіяцыі ЗША выявіла новую магчымую рызыку пры эксплюатацыі самалёта Boeing 737 MAX, паведамляе Reuters.
Сэнатары цікавяцца, што там зь бясьпекай асабістых зьвестак — раней самаго Цукербэрга выклікалі на слуханьні, таксама зьвязаныя з тэмай бясьпекі дадзеных карыстальнікаў.
Мэсэнджар Viber дадаў беларускую мову ў сьпіс моваў інтэрфэйсаў. Тлумачым, як яе ўсталяваць.
Кампанія Facebook афіцыйна абвясьціла пра стварэньне ўласнай крыптавалюты Libra. Яна мае зьявіцца ўжо ў наступным годзе.
У двух катастрофах летась загінулі больш за 300 чалавек.
Сацыяльная сетка TikTok, імклівы рост якой адзначаецца ў Беларусі, заявіла, што гатовая супрацоўнічаць з расейскімі органамі ўлады і арганізацыямі.
Сетку 4G будаваў напаўдзяржаўны інфраструктурны апэратар, а не мабільныя апэратары. Магчыма, беларускія ўлады нават пагадзіліся ўлічыць кепскія вынікі гэтага праекту пры будаўніцтве 5G-сеткі.
Прадусар сэрыялу «Чарнобыль» пісьменьнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве» Сьвятланы Алексіевіч, на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект аб абароне пэрсанальных зьвестак. Свабода паглядзела, што ў ім карыснага і каму ён нашкодзіць.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе заявіла, што лічыць міні-сэрыял «Чарнобыль» найлепшым сярод мноства экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы».
Расейскае Міністэрства лічбавага разьвіцьця запрапанавала штрафаваць у Расіі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікаў, якія падлучаюцца да замежных спадарожнікавых сетак у абыход расіейскіх правілаў. Яны патрабуюць перадаваць усю інфармацыю на замежныя спадарожнікі праз кантраляваныя дзяржавай станцыі.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла аб намеры дазволіць платныя палёты прыватных асоб на Міжнародную касьмічную станцыю.
Амэрыканска-брытанскі міні-сэрыял «Чарнобыль» пра самую буйную тэхнагенную катастрофу XX стагодзьдзя — выбух на Чарнобыльскай АЭС прыцягнуў увагу да пытаньняў бясьпекі атамнай энэргіі. Ці праўда, што ў сьвеце ўсё больш краінаў адмаўляюцца ад АЭС?
Заснавальнік Telegram Павел Дураў запрасіў супрацоўнікаў Яндэкса перайсьці ў Telegram, каб стварыць «эфэктыўны і свабодны агрэгатар навінаў».
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі запатрабавала ад «Яндэксу» ключы для дэшыфроўкі зьвестак карыстальнікаў сэрвісамі «Яндэкс. Пошта» і «Яндекс. Дыск».
Кампанія Boeing выявіла дэфэкты дэталяў самалётаў 737 NG і 737 MAX, брак ёсьць у 312 самалётах па ўсім сьвеце, паведаміла Фэдэральнае ўпраўленьне цывільнай авіяцыі ЗША (FAA).
«Чарнобылю», самаму папулярнаму сэрыялу «усіх часоў», далі сваю ацэнку ліквідатары і дасьледчыкі аварыі на ЧАЭС.
Дзе пралайфэрскія кампаніі ў падтрымку хворых нованароджаных? Няўжо з нараджэньнем чалавек перастае быць цікавым?
Свабода працягвае знаёміць вас з самымі цікавымі каналамі ў беларускім Telegram. Гэтым разам у нашай падборцы ніякай палітыкі — толькі грамадзкі актывізм і неабыякавыя беларусы.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA прапануе ўсім ахвотным адправіць свае імёны на Марс, далучыўшыся да касьмічнай місіі, якая пачнецца ў ліпені 2020 году. Больш за тры мільёны чалавек ужо атрымалі свае «пасадачныя талёны», нямала сярод іх і беларусаў.
Кацярына Ціханава, якую СМІ лічаць дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна стала кандыдатам фізыка-матэматычных навук, паведамляе BBC. Яе працу курыраваў асабіста рэктар МДУ імя Ламаносава Віктар Садоўнічы.
Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Дараховіч удакладніў, што гаворка ідзе пра абсталяваньне, якое разьмясьцілі незаконна. Ягоныя словы цытуе агенцтва «Минск-новости».
Пары, якія чакаюць дзяцей пасьля экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА), цягам найбліжэйшых 10 гадоў атрымаюць магчымасьць выбраць «самы разумны» эмбрыён, прадказвае вядучы амэрыканскі навуковец.
У лютым кампанія «Белінсофт» атрымала права экспарту прадукцыі для спэцслужбаў. Гэта прадугледжана адмысловым указам Лукашэнкі. За кампаніяй можа стаяць чалавек, які ў мінулым працаваў у кіраўніцтве КДБ, паведамляе Tut.by.
Аляксандар Лукашэнка 24 траўня выказаўся пра стан беларускім дарог. Свабода паглядзела, як часта на дарогах можна сустрэць запраўку, гасьцініцу ці кавярню.
Нацыянальная аэракасьмічная адміністрацыя ЗША (NASA) абвясьціла 23 траўня аб плянах накіраваць на Месяц місію касманаўтаў у 2024 годзе. Упершыню ў складзе гэтай місіі на паверхню спадарожніка Зямлі ступіць жанчына, удакладнілі ў NASA.
Амэрыканская ракета-носьбіт Falcon 9 у пятніцу раніцай вывела на арбіту 60 міні-спадарожнікаў праекту Starlink, прызначаных для стварэньня глябальнай сеткі перадачы інтэрнэт-трафіку.
На думку Дзьмітрыя Жука, telegram-каналы сталі лідэрамі думак, але пры гэтым яны ананімныя, што выклікае недавер, паведамляе БелаПАН.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці паскарэньня працэсу ўкараненьня лічбавых тэхналёгій ва ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці дзяржавы і заклікаў прадстаўнікоў украінскага ІТ-сэктару актыўна далучацца да гэтай працы.
Губэрнатар амэрыканскага штату Вашынгтон Джэй Інсьлі 21 траўня падпісаў закон, які дазваляе ператвараць чалавечыя рэшткі ў кампост.
«БПС-Сбербанк» запускае сэрвіс аплаты праезду банкаўскімі карткамі ў наземным транспарце Менску, паведамляецца на сайце банку.
Міністэрства гандлю ЗША выдала часовы дазвол на вядзеньне бізнэсу з кітайскай карпарацыяй Huawei. Ён будзе дзейнічаць да 19 жніўня.
Кітайская кампанія пазбавіцца доступу да абнаўленьняў апэрацыйнай сыстэмы Android, а ўжо на наступнай сэрыі смартфонаў ня будзе праграм Google Play Store, YouTube і Gmail. На тэхнічную падтрымку Google кітайская кампанія таксама разьлічваць ня зможа.
Машына для разгону пратэстаў, якая замяняе 24 міліцыянтаў, і глушыцелі дронаў, якія могуць знаходзіцца за 5 кілямэтраў ад цэлі — такія навінкі вайсковай тэхнікі, якія выкарыстоўваліся на Днях Волі, паказалі на выставе MILEX-2019 у Менску.
Загрузіць яшчэ