Машыну так і не знайшлі. Ці ўпадабалі злачынцы пост, не ўдакладняецца. Пасьля здарэньня жанчыне патэлефанавала незнаёмка, якая ў непрыстойнай форме згадвала бірульку зь Мікі Маўсам, што была на ключах аўто.
Найноўшае дасьледаваньне Гарвардзкага ўнівэрсытэту і Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту даказвае, што розныя аспэкты нашага інтэлекту дасягаюць сваёй вяршыні ў розным узросьце.
Як некаторыя ўнівэрсытэты ЗША дапамагаюць сваім студэнтам пачынаць уласны бізнэс і чаму Паўночны Тэхас мае патэнцыял другой Крэмніевай даліны?
Напрыклад, карыстальнік Facebook Messenger зможа напісаць суразмоўцу, у якога ёсьць толькі уліковы запіс WhatsApp.
Прэзыдэнцкая бібліятэка Беларусі выклала ў публічны онлайн-доступ паўнатэкставую калекцыю «Пэрыядычны друк Беларусі да 1945 году».
Кампанія Amazon пачала тэставаньне робата-пастаўшчыка, які, як чакаецца, значна панізіць кошты і павысіць эфэктыўнасьць пастаўкі тавараў кампаніі кліентам.
У найбліжэйшыя гады чвэрць цяперашніх працоўных месцаў у Злучаных Штатах можа перайсьці да робатаў. Такі прагноз у дакладзе Брукінгскага інстытуту ў Вашынгтоне, апублікаваным у чацьвер, паведамляе агенцтва Associated Press.
У продажы зьявяцца прылады, якія выявяць праблемы са здароўем, прааналізаваўшы ваш пот.
Папулярны часопіс тэхналёгіяў і культуры заўтрашняга дня Wired хоць і нячаста, але таксама часам піша пра коцікаў. Што хаваецца ў глыбінях кашэчай псыхалёгіі? Як кот бачыць сьвет вакол сябе і свайго гаспадара?
Пакупнікам афіцыйна рэкамэндуюць вяртаць нядаўна набытыя «віндафоны» і пераходзіць на Android або iOS.
Гэта патлумачылі фэйкавай цытатай Айнштайна, які ня верыў у бога.
Аўтар праграмы абяцае, што пэрсанальныя зьвесткі карыстальніка ня будуць перадавацца трэцім асобам, а таксама сьцьвярджае, што апрацоўка зьвестак адбываецца ў аўтаматычным рэжыме.
Карпарацыя Facebook 17 студзеня выдаліла каля 300 акаўнтаў, якія публікавалі спасылкі на публікацыі расейскага дзяржаўнага агенцтва «Россия сегодня», перадусим онлайн-агенцтва Sputnik.
Фэдэральная пракуратура ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кітайскага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталяваньня Huawei Technologies Co. па падазрэньні ў крадзяжы камэрцыйных сакрэтаў у амэрыканскіх партнэраў.
Амэрыканскі палітоляг і вайсковы экспэрт Майкл Горавіц лічыць, што сьвет стаіць перад новай «гонкай узбраеньняў» — спаборніцтвам у стварэньні штучнага інтэлекту.
Кітай штораз больш выразна становіцца сусьветным лідэрам у навуковых дасьледаваньнях і тэхналягічных інавацыях. У якіх канкрэтна?
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў першы том калектыўнай манаграфіі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці».
Кітайскі касьмічны апарат «Чан’э-4», які раней упершыню пасьпяхова сеў на адваротным баку Месяца, ажыцьцявіў першы ў гісторыі чалавецтва біялягічны экспэрымэнт на месяцовай паверхні. Дастаўленае на Месяц насеньне бавоўніку ўзышло.
Нацыянальнае касьмічнае ўпраўленьне Кітаю паказала відэа першай у гісторыі чалавецтва мяккай пасадкі на адваротны бок Месяца.
Мэсэнджар працуе, а Дураў зьнік з публічнага поля.
Дасьледнікі прааналізавалі Facebook-паведамленьні каля 1200 чалавек, якія пагадзіліся падзяліцца сваімі дадзенымі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША 2016 году.
Беларускія стартапы Teslasuit і Flo сталі ляўрэатамі прэміі Innovation Award ад арганізатараў выставы CES 2019 у Лас-Вэгасе, піша сайт Парку высокіх тэхналёгій.
Амэрыканская карпарацыя Apple скароціць вытворчасьць новых айфонаў на 10 адсоткаў. Паводле дадзеных выданьня Nikkei, кампанія папрасіла пастаўшчыка выпусьціць менш смартфонаў XS Max, XS і XR.
Працэдуру падпіскі на платныя сэрвісы прапануецца зрабіць больш складанай, з абавязковым пацьверджаньнем падпіскі перад яе актывацыяй.
Як уплывае «русский мир» на беларускую нацыю, чытайце ўнутры.
Гаспадарчы суд Брусэлю забараніў працу сэрвісу Uber ў бэльгійскай сталіцы. Такім чынам суд падтрымаў патрабаваньні мясцовых таксапаркаў.
Касьмічны зонд New Horizons пасьпяхова праляцеў міма самага аддаленага аб’екта ў Сонечнай сыстэме, які калі-небудзь дасьледавалі людзі, паведамілі ў амэрыканскім касьмічным агенцтве NASA.
Свабода сабрала найбольш папулярныя тэмы 2018 году, якія вы лайкалі, камэнтавалі і якімі дзяліліся.
Беларусь і Расея ўжо шмат гадоў плянуюць скасаваць роўмінг між сабой. Апошні раз гэта абяцалі ў кастрычніку 2018 году праз год-паўтара.
У Крамлі заявілі аб пасьпяховых выпрабаваньнях новага ракетнага комплексу «Авангард» з гіпэргукавым баявым блёкам.
Расейскія касманаўты Алег Арцем’еў і Сяргей Пракоп’еў пацьвердзілі, што адтуліна ў ашалёўцы карабля «Саюз МС-09» была прасьвідраваная знутры. Яны выступілі з прэс-канфэрэнцыяй пасьля размовы з прадстаўнікамі Сьледчага камітэту Расеі і тэхнічнымі спэцыялістамі.
Мэсэнджэр для карпаратыўных камунікацыяў Slack пачаў блякаваць карыстальнікаў пасьля наведваньня імі краін і рэгіёнаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта паведамляе выданьне Mashable.
Гэта быў самы аб’ёмны запыт беларускіх уладаў да Apple. Хто яшчэ выдаваў, а хто не выдаваў беларускім уладам зьвесткі пра сваіх карыстальнікаў?
Оксфардзкі ўнівэрсытэт і аналітычная кампанія Graphika прадставілі досьлед актыўнасьці ў сацыяльных сетках ЗША расейскіх інтэрнэт-троляў з «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
Сам Пуцін прызнаваўся, што ня мае смартфона, у мінулым лютым. А Лукашэнка тыдзень таму казаў, што і кампутарам не карыстаецца.
Прадпрымальнік-мільярдэр Ілан Маск адкрыў першы тэставы тунэль кампаніі The Boring Company. Мэта праекта — пакласьці канец заторам на дарогах.
Стандартны новы смартфон 2018 году мае падвойную асноўную камэру і дысплэй «ад краю да краю, але з выразам зьверху». Што будзе ў 2019-м? Ёсьць тры прычыны, каб радавацца, і адна — каб насьцярожыцца.
Што такое «расейскае праграмнае забесьпячэньне», не да канца зразумела. Напрыклад, абсалютная большасьць «расейскіх апэрацыйных сыстэмаў», як іх называюць, на самой справе ёсьць вэрсіямі адкрытай апэрацыйнай сыстэмы Linux.
Актывісты кіргіскага аддзяленьня інтэрнэт-супольнасьці ISOC пракладваюць кабэлі высакахуткаснага інтэрнэту ў аддаленыя горныя вёскі.
У Дзяржаўную думу Расеі ўнесьлі законапраект аб аўтаномнай працы расейскага сэгмэнту інтэрнэту на выпадак адсутнасьці доступу да замежных сэрвэраў.
Няма лідэра, няма адзінага цэнтру, шмат эмоцый, недавер да СМІ і ўладаў, апора на сацыяльныя сеткі — усё гэта стварае сярод «жоўтых камізэлек» ідэальныя ўмовы для разгулу фэйкавых навінаў і інфармацыйных маніпуляцый.
Расейскія касманаўты Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў знайшлі скразную адтуліну ў прыстыкаваным да Міжнароднай касьмічнай станцыі караблі «Саюз МС-09».
У Яраслаўлі на Ўсерасейскім форуме прафэсійнай арыентацыі «ПроеКТОриЯ» пад выглядам сучаснага расейскага робата, які нібыта ўмее танцаваць, гаварыць і лічыць, паказалі чалавека ў касьцюме робата.
На палігоне ў Астраханскай вобласьці ўпала і выбухнула ракета комплексу С-300. Відэа апублікаваў партал Avia.Pro.
У сувязі са знойдзенай памылкай закрыцьцё сацсеткі перанесьлі са жніўня 2019 году на красавік. Фінансавыя зьвесткі, паролі, нумары пашпартоў і іншыя «крытычныя» зьвесткі не «ўцяклі».
Навукоўцы NASA заявілі, што атрымалі першы ў гісторыі аўдыёзапіс з Марса, на паверхню якога ў канцы лістапада пасьпяхова сеў касьмічны зонд InSight.
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спаўняецца 90 гадоў. Як стваралася акадэмія? Як беларуская навука пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій? Калі былі часы росквіту і апошнія выбары прэзыдэнта?
Брытанскі парлямэнт апублікаваў у сераду больш за 200 старонак унутраных дакумэнтаў кампаніі Facebook.
Увесну пункты доступу да бясплатнага інтэрнэту зьявяцца на станцыях, якія месьцяцца поруч са спартовымі аб'ектамі, бо там будуць праходзіць Эўрагульні.
Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту абвясьцілі пра разгадку адной з галоўных таямніц сучаснай фізыкі — праблемы цёмнай матэрыі і цёмнай энэргіі. Пра гэта паведамляе Sky News.
Загрузіць яшчэ