На працэсе ў Вярхоўным судзе над гэтак званымі "тэрарыстамі" працягваюць выступаць адвакаты. Да перапынку выступілі адвакаты Сапелка і Ляскоўскі.
У Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў рыхтаваньні тэракту другі дзень працягваліся судовыя спрэчкі. У суботу слова ўзяў адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка.
Лідэра кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля міліцыянты вывелі з судовай залі падчас перапынку ў Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным. Хлопцу паведамілі, што ён затрыманы за пікет каля будынку Вярхоўнага суду 16 сакавіка.
Пракурор Эльдар Сафараў папрасіў асудзіць Мікалая Аўтуховіча на 20 гадоў зьняволеньня. Уладзімера Асіпенку й Аляксандра Ларына — на 11 гадоў. Міхаіла Казлова — на 3 гады.
У Вярхоўным судзе на працэсе над абвінавачанымі ў тэрарызьме суд даў магчымасьць Мікалаю Аўтуховічу выказаць сваю вэрсію падзеяў, якія сьледзтва лічыць падрыхтоўкай да замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Саўчанку ды іншымі злачынствамі.
У Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца слуханьні па так званай справе Мікалая Аўтуховіча.
Актывіст «Руху за свабоду» Юрый Бехцераў зь Пінску заявіў, што здымаецца з выбараў у Пінскі гарадзкі савет, паколькі «дэпутатаў на выбарах фактычна прызначаюць».
Рэстаўрацыю Наваградзкага замка плянуецца завяршыць праз 5 гадоў. Пра гэта паведаміў Ігар Чарняўскі, начальнік управы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.
Беларускі авіяперавозчык «Белавія» не адмяніў рэйс самалёта зь Менску ў Лёндан, заплянаваны на заўтра, 16 красавіка на 9.50 раніцы.