«Хімію» Паўла Севярынца могуць расфарміраваць у будучым годзе. Алесь Бяляцкі па пажаданьнях яму можа вызначыць, зь якой краіны прыйшоў ліст.
Па амністыі, не даседзеўшы адзін год зь пяці, выйшаў на волю кіроўца Раман Мянцюк, якога ў сакавіку 2008 году міліцыянты спынілі на ўезьдзе ў Менск, зрабіўшы гэтак званы «жывы шчыт» з прыватных аўтамабіляў. Ці магчымы «жывы шчыт» зараз? Чаму тая гісторыя навучыла аўтааматараў і супрацоўнікаў ДАІ?
Зьмітра Дашкевіча могуць накіраваць у Гарадзенскую альбо ў Жодзінскую турму — як злоснага парушальніка рэжыму.
У будучы аўторак, 30 кастрычніка, у Мазырскай калёніі мае адбыцца паседжаньне адмысловай камісіі, якая будзе вызначаць далейшы лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што дазволіць журналістцы Ірыне Халіп свабодна выяжджаць з краіны. Ці выкананае гэта абяцаньне кіраўніка дзяржавы?
Вязень Івацэвіцкай калёніі анархіст Аляксандр Францкевіч патэлефанаваў дамоў. «Магчыма, ў лістападзе зь ім дазволяць доўгатэрміновае спатканьне», — паведаміла маці вязьня Тацяна Францкевіч.
Праблема за здароўем застаецца найважнейшай для былога анархіста Ігара Аліневіча, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калёніі.