Паводле каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьмітра Бандарэнкі, наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў супрацоўнічаў з кампаніяй і распаўсюджваў у Беларусі бюлетэнь «Хартыі’97». Што пра гэта кажуць сябры арыштаванага КДБ актывіста?
Сябры абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова адказалі журналістам і праваабаронцам на шэраг пытаньняў. Пасьля іхніх адказаў у многіх узьнікла яшчэ больш пытаньняў пра асобу Андрэя Гайдукова, арганізацыю, якую ён прадстаўляў, і тое, чаму на яго зьвярнуў увагу КДБ.
Пра старыя і новыя карупцыйныя скандалы з удзелам беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў — рэпартаж Алега Грузьдзіловіча.
Нацбанк Беларусі прыняў пастанову, паводле якой выдаваць крэдыты ў замежнай валюце будуць толькі ў безнаяўным выглядзе.
Справа вядомага мадэльера Сашы Варламава завершаная і перададзеная ў Генпракуратуру, паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Павал Траўлька.
У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык, на скайп-сувязі зь Менску — Алег Грузьдзіловіч.
Гібель каля школы пад коламі аўтамабіля 9-гадовага вучня менскай школы зноў узьняла пытаньне бясьпекі ў дварах беларускіх гарадоў.
З 2007 году штогод 15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зьняволеньні». У Беларусі сярод палітвязьняў таксама ёсьць пісьменьнікі і журналісты.