На авіябазе ў Бабруйску расейскія самалёты зьявяцца не ў 2016 годзе, а ўжо ў наступным. Гэта вынікае з заяваў у Менску міністра абароны Расеі генэрала арміі Сяргея Шайгу.
Кіраўнік казацкага клюбу ў Менску прызнаў кантакты з расейскімі вайскоўцамі, якія прайшлі праз «гарачыя кропкі» Расеі.
Былых кіраўнікоў разьмешчанага ў Сочы санаторыя Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта «Беларусь» прызналі вінаватымі ў крадзяжы 2 мільёнаў даляраў, але канфіскавалі ў іх грошай усяго на 5 тысяч даляраў.
Былы дырэктар санаторыя «Беларусь», грамадзянін Расеі Георгі Саракашыш, ягоны намесьнік беларус Аляксандар Кізім і кіраўнік сочынскай будаўнічай кампаніі, расеец Андрэй Меранкоў прызнаныя судом вінаватымі ў крадзяжы праз злоўжываньні ў асабліва вялікім памеры.
Палітвязень Яўген Васьковіч 20 кастрычніка яшчэ быў у крытай магілёўскай турме, хаця яго даўно мусілі перавесьці ў калёнію на лепшы рэжым. Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Рушанія Васьковіч.
Мікалай Дзядок у турме шмат чытае і займаецца спортам, каб быць у лепшай фізычнай форме, калі праз 4 месяцы выйдзе на волю.
23 кастрычніка з ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава, якога беларускія праваабаронцы прапануюць лічыць палітвязьнем за рэкордную колькасьць адміністрацыйных арыштаў.