Вядомы музыка Стынг заявіў аб падтрымцы кампаніі праваабаронцаў за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Яе праводзяць Беларускі Хэльсынскі Камітэт, праваабарончы цэнтар "Вясна" і "Міжнародная Амністыя".
Сёньня Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 17 ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Гэта болей, чым у 2006 годзе і менш, чым у 2001-м. Ці сьведчыць сёлетняя рэгістрацыя ініцыятыўных групаў пра тое, што ўлады правядуць выбары па новым сцэнары, дэмакратычна і свабодна?
Чакаецца, што ў другой палове дня міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў прынясе дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод тых, хто падаў дакумэнты на рэгістрацыю ў ЦВК — санітарка. У Цэнтравыбаркам пададзеныя чатыры заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.