Справа журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова, асуджанага на 3 гады за перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамада, спарадзіла шмат важных і складаных пытаньняў. Як суадносяцца свабода слова і цярпімасьць да рэлігійных поглядаў іншых? Талерантнасьць – унівэрсальная каштоўнасьць ці спараджэньне хрысьціянскага сьвету? Ці трэба талераваць неталерантныя погляды і падыходы? На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” вядуць дыскусію палітоляг Сяргей Богдан, дэкан філязофскага факультэта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Рыгор Мінянкоў і палітык, стваральнік Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Павал Севярынец.