Ці стаў Эўрапейскі форум інаўгурацыяй Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на прэзыдэнта? Ці абярэ Эўропа сілы, прадстаўленыя на форуме, ў якасьці галоўнага партнэра ад беларускай апазыцыі? Якімі будуць стасункі з уладамі сілаў, узначаленых Аляксандрам Мілінкевічам? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.