25 красавіка ў Беларусі пройдуць мясцовыя выбары. Колькі прадстаўнікоў апазыцыя можа прапанаваць у выбарчыя камісіі? Ці будзе адзіны сьпіс апазыцыйных кандыдатаў на выбарах? З чым кандыдаты апазыцыі пойдуць да выбаршчыкаў?
Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: палітычны аглядальнік кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін і старшыня Беларускага Народнага Фронту Аляксей Янукевіч.