У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк, інтэрнэт-журналісты Аляксандар Класкоўскі і Кірыл Пазьняк, а таксама юрысты і палітыкі Юры…
"Адзіны сэнс гэтага ўказу - гэта надзьмуваньне паранойі ў грамадзтве. Асноўны сакрэт, асноўны чыньнік - гэта пэрсанальны страх кожнага з нас", -- лічыць намесьнік рэдактара "Белгазеты", аўтара нашумелага рамана "Паранойя" Віктар Марціновіч.
"Пакуль ня бачу, каб гэты ўказ абмяжоўваў свабоду ў інтэрнэце. Новае – тое, што яны будуць спрабаваць ідэнтыфікаваць усіх, хто будзе пісаць у інтэрнэце", -- лічыць вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч.
Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Што страціла Беларусь ад нафтавых пагадненьняў, падпісаных у Маскве 27 студзеня? Ці могуць гэтыя страты быць у пэрспэктыве зьменшаныя? Як можа закрыць гэтыя фінансавыя “дзіркі”? Якім будзе палітычны эфэкт выніку нафтавых перамоваў?
Указ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт" камэнтуе кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юры Зісер. Ніжэй мы прыводзім пункты паведамленьня Белта наконт указу і камэнтары спадара Зісера.