“Першае ў гісторыі Беларусі вылучэньне кандыдата ад вэб-сайту” – гэткі іранічны камэнтар да заявы Андрэя Саньнікава аб намеры балятавацца на прэзыдэнта Беларусі давялося прачытаць днямі. Прычытаць, дарэчы, таксама ў інтэрнэце, на Facebook. Зразумела, перабольшаньне, але так выглядае, што і будучая кампанія Саньнікава, і цяперашняя кампанія Яўгена Ліпковіча па выбарах у Менскі гарсавет – сапраўды цікавыя тэсты ня толькі і ня столькі палітычнай сытуацыі ў краіне, колькі ролі новых мэдыяў у беларускім грамадзтве.