Пра абставіны ператрусу , праведзенага ў яго на кватэры, і пра магчымыя прычыны масавай кампаніі ператрусаў гаворыць публіцыст Аляксандар Фядута.
Якія наступствы меў рэфэрэндум 1995 году па мове і сымболіцы? У якой ступені цяперашняя моўная палітыка ў Беларусі зьяўляецца платай Расеі за асобыя адносіны? Якім чынам працягвалася фармаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў ва ўмовах двухмоўя і падноўленай савецкай дзяржаўнай сымболікі? Якімі будуць статус моваў і дзяржаўная сымболіка ў будучыні?
У перадачы таксама ўдзельнічаюць Юры Дракахруст і Аляксей Знаткевіч.
Ці будзе на гэтых выбарах адзіны кандыдат ад апазыцыі? На што разьлічваюць кандыдаты ў прэзыдэнты? Якую ролю адыграе Масква на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць аглядальнік інтэрнэт-выданьня “Беларускія навіны” Аляксандар Зайцаў, палітоляг Уладзімер Роўда і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.
У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Дзяніс Мельянцоў.
Міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу пасьля 11 гадзінаў абмеркаваньня прынялі беспрэцэдэнтны паводле памераў плян падтрымкі агульнаэўрапейскай валюты і стабілізацыі фінансавых сыстэм краін Зьвязу. На гэтыя мэты будзе выдаткавана 750 мільярдаў эўра, 110 мільярдаў эўра атрымае Грэцыя.
30 гадоў таму, 4 траўня 1980 году, памёр кіраўнік Югаславіі, адна з самых яскравых палітычных постацяў ХХ стагодзьдзя, камуніст, які кінуў выклік Сталіну – Ёсіп Броз Ціта.