Чаму ў ідэалягічна аднародным Беларускім незалежніцкім блёку канфлікты такія ж жорсткія, як і ў былых Аб’яднаных дэмакратычных сілах? Ці прыйшлі арганізацыі, што ўваходзяць у БНБ, да згоды наконт працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары? Пра што сьведчыць вялікая колькасьць палітыкаў, якія сёлета заявілі аб намеры балятавацца на прэзыдэнта? Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць палеміку намесьнік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Павал Севярынец і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.