Удзельнікі: палітычны аглядальнік нашага радыё Юры Дракахруст і палітычны аналітык Аляксандр Фядута.
Жнівень традыцыйна лічыцца ў Расеі нешчасьлівым месяцам. На яго ўжо шмат гадоў прыпадаюць забурэньні, тэракты, тэхнагенныя альбо прыродныя катастрофы.
У сувязі з пажарамі ў Бранскай вобласьці вядомы расейскі эколяг Аляксей Яблакаў папярэдзіў пра магчымасьць разносу радыёнуклідаў на сотні кілямэтраў. Пра свае прагнозы экспэрт распавёў у інтэрвію Радыё Свабода.
Днямі Расея ўвяла забарону на экспарт збожжа за межы РФ. Масква заклікала партнэраў па мытным саюзе таксама ўстрымацца ад зерневага экспарту. Ці выканае Беларусь гэтую просьбу?
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева абвясьціла, што 10 кастрычніка ў краіне адбудуцца парлямэнцкія выбары. Якая зараз палітычная сытуацыя ў краіне, які прагноз на перадвыбарчую кампанію, якой будзе сыстэма ўлады ў Кіргізстане?
Пра сытуацыю ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Юры Дракахруст гутарыў з аглядальнікам радыё “Рэха Каўказу” Алегам Кусавым.