Год пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – чаму тады адбылося біцьцё шыбаў і ламаньне дзьвярэй у Доме ўраду? Чаму ўлада дзейнічала гэтак брутальна і 19 сьнежня і самае галоўнае – пазьней? Якія ўрокі вынікаюць з Плошчы-2010? Па гэтых тэмах ў Праскім акцэнце спрачаюцца дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксей Пікулік, рэдактар газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
У перадачы ўдзельнічаюць – аглядальнік беларускай службы Юры Дракахруст, дырэктар расейскай службы Яфім Фіштэйн і аналітык Цэнтральнай службы навінаў…
Ці зьнік СССР 20 гадоў таму? Чаму Беларусь бадай самая савецкая паводле антуражу з усіх постсавецкіх дзяржаваў? Чаму Зянон Пазьняк глядзіць савецкія кінастужкі? Ці быў Васіль Быкаў савецкім пісьменьнікам? На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, палітоляг Уладзімер Падгол і культуроляг Юлія Чарняўская.
У перадачы ўдзельнічаюць: супрацоўнікі беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст, Сяргей Дубавец, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык…