У нядзелю на стадыёне 23-й варшаўскай гімназіі адбыўся канфлікт паміж польскімі і беларускімі футбалістамі. Грамадзкая арганізацыя «Беларускі дом» замовіла стадыён для правядзеньня футбольнага турніру камандаў тэлеканалу «Белсат», «Эўрарадыё», «Эўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дому. Між тым поле было занятае польскімі гульцамі, якія не хацелі саступаць стадыёну для гульні.