На чыім баку народ у цяперашніх эгіпецкіх забурэньнях? Чаму падзеі там разьвіваюцца ня так, як меркавалася? Якія ўрокі з эгіпецкіх падзеяў для Беларусі і для Расеі? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць дактарант бэрлінскага Свабоднага ўнівэрсытэту Сяргей Богдан, палітоляг Андрэй Фёдараў і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Аляксандар Госьцеў.