Схіігумена Сергія (Раманава), адлучанага ад РПЦ пасьля рэзкай крытыкі расейскіх уладаў і патрыярха Кірыла, асудзілі на 3,5 года калёніі. Суд прызнаў яго вінаватым у схіленьні манашак заснаванага ім манастыра да самагубства, у самаўпраўнасьці і ў перашкодзе працы рэлігійнай арганізацыі.