У расейскіх пракрамлёўскіх тэлеграм-каналах у чацьвер зьявіліся сьцьвярджэньні, што ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны, акупаванай зараз расейскімі войскамі, нібыта былі знойдзеныя мэдалі «За ўзяцьце Крыму» і ўзнагародныя пасьведчаньні да іх на ўкраінскай мове.