Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, які нібыта знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны, раскрытыкаваў прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова за словы пра тэлевядоўца Івана Урганта, які пакінуў Расею пасьля пачатку ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне. Пяскоў назваў яго «патрыётам».