Дазволы на жыхарства не павінны выдавацца пастаянным жыхарам Латвіі, якія плянуюць увайсьці ў расейскае грамадзянства, лічыць латвійскі прэзыдэнт. Ён абвінаваціў папярэднія ўлады ў «гандлі» дакумэнтамі, што паспрыяла росту пракрамлёўскіх настрояў і павелічэньню ўплыву расейскай мовы ў грамадзтве.