Увечары 17 красавіка ў рэпартажы тэлеканалу АНТ з удзелам кіраўніка КДБ Івана Тэртэля заявілі, што ўлетку ў Беларусі плянаваўся пераварот і ліквідацыя Аляксандра Лукашэнкі. У доказ прывялі запіс відэаразмовы ў Zoom з удзелам сямі чалавек, на якой нібыта абмяркоўваліся дэталі апэрацыі.