Ігар Карней, Менск Бальшыня беларусаў інфармацыю пра вынікі алімпійскіх спаборніцтваў, а таксама пра атмасфэру, у якой адбываюцца Гульні, даведваюцца з трансьляцыяў і адмысловых дзёньнікаў, што паказваюць два тэлеканалы – Першы нацыянальны і “Лад”. Але ўжо першыя рэпартажы выклікалі нараканьні і гледачоў, і адмыслоўцаў. Што ў паказах Гульняў Беларускім тэлебачаньнем выклікае крытыку?