Аляксей Дзікавіцікі, Варшава У Польшчы, сярод прыхільнікаў рок-гурту "Біг Цыц" гітом становіцца песьня з новага альбому каманды, якая мае назоў "Дыктатар". Акрамя польскамоўнай вэрсіі гэтай песьні ёсьць таксама беларускамоўная вэрсія – гэта першы твор, які гэты папулярны польскі гурт выканаў на іншай мове за ўсю гісторыю свайго існаваньня – а сёлета музыкі выдалі ўжо свой 14-ты альбом. Вакаліст і бас-гітарыст гурту Джэй Джэй, які знаходзіцца цяпер у гастрольным туры, даў інтэрвію варшаўскаму карэспандэнту Радыё Свабода.