У падмаскоўным Нова-Агарове завяршыліся перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна. Плянавалася, што пасьля перамоў Пуцін і Сідорскі выйдуць да прэсы, аднак, як заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскага ўраду Дзьмітры Пяскоў, ніякіх заяваў ня будзе. Паводле слоў прэс-сакратара, бакі пакуль не патрапілі дамовіцца па ўсіх спрэчных пытаньнях. Ці можна спадзявацца, што Масква пойдзе на вырашэньне энэргетычных пытаньняў зь Менскам да дня прэзыдэнцкіх выбараў? Як пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Маскве? На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.