Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў, што «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы». Прозьвішчаў грамадзянаў, якія спрабавалі рабіць такія закупы, старшыня КДБ не назваў. Таксама не было сказана, дзе і калі мела месца такая спроба. Чаму ўлады за некалькі дзён да выбараў зноў прыбягаюць да тых самых мэтадаў запалохваньня, якія былі і на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах? Якая асноўная мэта такіх заяваў — зьняславіць апазыцыю ў вачах большасьці альбо зьнізіць патэнцыйную колькасьць удзельнікаў акцыі 19 сьнежня на Плошчы? На гэтыя пытаньні адказвае былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.