У Беларусі рэальны заробак (з улікам інфляцыі) зьнізіўся ў студзені на 12,9% у параўнаньні са сьнежнем мінулага году, паведамілі ў Белстаце. Намінальны сярэднемесячны заробак скараціўся на 186 тысяч рублёў. Ці можна гэта назваць часовай сэзоннай зьявай альбо гэта адлюстраваньне тэндэнцыяў у беларускай эканоміцы? Ці можна сказаць, што павялічэньне заробку, што адбывалася ў канцы мінулага году, было дасягнута ў тым ліку дзякуючы замежным крэдытам, а зараз гэтая магчымасьць рэзка паменшылася? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.