Украіна лічыць няправільнай ізаляцыю Беларусі ў кантэксьце эўрапейскіх працэсаў, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Павал Клімкін. «Мы заўсёды выступалі за набліжэньне Беларусі да Рады Еўропы, да усіх напрацовак — і заканадаўчых, і палітычных», — сказаў ён на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве. Ці ўдаецца Ўкраіне заняць ролю пасярэдніка ў беларуска-эўрапейскіх адносінах? Як паўплывалі на беларуска-ўкраінскія стасункі апошнія зьняважлівыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас украінскага кіраўніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае з Кіева журналіст Юры Сьвірко.