Беларускі ўрад вызначыў сьпіс сацыяльна значных тавараў, на якія ўводзіцца часовае, да 90 дзён, рэгуляваньне цэнаў. Ці азначае гэты крок канец лібэралізацыі коштаў, якая праводзілася дагэтуль? Чаму ўрад зноў вяртаецца да адміністратыўных мэтадаў кіраваньня эканомікай? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст і юрыст, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін.