Наколькі доказнай выглядае афіцыйная вэрсія на працэсе ў справе выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка? Чаму адзін з падазраваных, Кавалёў, увесь час мяняе паказаньні, а галоўны падазраваны — Канавалаў — увогуле нічога не гаворыць на судзе? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўніца «Праваабарончага альянсу » Людміла Гразнова, якая амаль штодня прысутнічае на працэсе.