Першы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Аляксандар Радзькоў разаслаў старшыням аблвыканкамаў ліст, у якім запатрабаваў «прыняць канкрэтныя меры па недапушчэньні правядзеньня кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэньня выкарыстаньня расейскай мовы...». Што стаіць за намерам чыноўнікаў скараціць ужываньне беларускай мовы? Ці можна сказаць, што беларуская мова зноў прыносіцца ў ахвяру імкненьню афіцыйнага Менску атрымліваць матэрыяльную падтрымку з Масквы? На гэтыя пытаньні адказвае былы дэпутат Вярхоўнага Савету Лявон Баршчэўскі.