У адказ на эўрапейскія санкцыі Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЭЗ, заяўляюць прадстаўнікі Памежнага камітэту. Прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганьні па забесьпячэньні памежнай бясьпекі на ўезд і выезд былі разьмеркаваны раўнамерна. Іншымі словамі, Беларусь пагражае, што ўжо ня будзе гэтак уважліва сачыць за нелегальнымі мігрантамі, што імкнуцца трапіць у краіны Эўразьвязу. Ці можа напалохаць Эўропу такі адказ беларускага боку? Ці не блефуе афіцыйны Менск, ці ён сапраўды можа парушыць міждзяржаўныя дамоўленасьці? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.