Андрэй Юркоў, грамадзкі і палітычны дзеяч з Горацкага раёну, напэўна, найбольш адпавядае назьве нашай праграмы — «Нестандартны кандыдат». Рэч у тым, што ён першы ўдзельнік гэтай перадачы, які, як выглядае, сапраўды спадзяецца перамагчы на гэтых выбарах
У гэтыя дні Міністэрствы замежных спраў розных краінаў Эўразьвязу выклікаюць да сябе амбасадараў Беларусі, якім выкладаецца пазыцыя Эўразьвязу ў сувязі з рашэньнем афіцыйнага Менску адмовіць ў падаўжэньні акрэдытацыі амбасадара Швэцыі і скасаваць дыпляматычны статус іншых супрацоўнікаў амбасады. Як апошні беларуска-швэдзкі дыпляматычны канфлікт паўплывае на адносіны Беларусі з Эўразьвязам?
Вадзім Казначэеў у сярэдзіне 90-х быў адным з найбольш яркіх публіцыстаў у газэце «Свабода» Ігара Герменчука. Пасьля закрыцьця выданьня працаваў у структурах АГП, пісаў артыкулы для розных выданьняў. На гэтых выбарах Вадзім вылучаны кандыдатам (ці правільней казаць, «сьпікерам») ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
*Віталь Цыганкоў.
Пра што сьведчыць допінгавы скандал з пазбаўленьнем беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук залатога алімпійскага мэдаля? Як можна ацаніць выступ беларускіх спартоўцаў на Лёнданскай Алімпіядзе — як правал ці як цалкам нармальны вынік? Чаму кіраўніцтва краіны ставіла перад спартоўцамі загадзя нерэальныя арыенціры, і як ацэньваюць вынікі Алімпіяды шараговыя заўзятары?
Тэма Праскага Акцэнту — эміграцыя. Больш як палова беларусаў, паводле сацыёлягаў, заяўляюць, што былі б ня супраць пакінуць краіну. Зь якіх прычын адны беларусы зьяжджаюць за мяжу, а іншыя — вяртаюцца дадому? Ці можна сказаць, што зараз наступіў пік міграцыйных настрояў, ці паўплываў на гэта крызіс 2011 году?
7 жніўня Яраслаў Берніковіч, даўні актывіст партыі БНФ з Глыбокага, заявіў пра свой выхад з партыі, у якой прабыў 14 гадоў. Як напісаў Яраслаў у заяве, «па прычыне таго, што ня згодны з пазыцыяй партыі наконт удзелу ў выбарчай кампаніі».
Назавіце без дапамогі Гугла прозьвішча хоць аднаго кітайскага чэмпіёна...