Прадстаўнікі беларускай апазыцыі 28 траўня ў Брусэлі сустрэліся зь віцэ-прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Яцэкам Пратасевічам і іншымі эўрадэпутатамі. Беларускія апазыцыйныя палітыкі бяруць удзел у мерапрыемствах пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» («Эўранэст»), якая праходзіць гэтымі днямі ў Брусэлі.
З актывістам незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» экскаватаршчыкам Леанідам Дубаносавым не працягнуты кантракт. Іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць зьяўленьня якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя «Граніта», ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд.
Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2012 годзе пад эгідай сацыялягічнага цэнтру Gallup Organization, у Беларусі банкам давяраюць 47% насельніцтва.
Апошнія месяцы кардынальна пагоршылася эканамічная сытуацыя на Менскім аўтамабільным заводзе.
Ці можна сказаць, што на Эўрабачаньні прадстаўленыя найлепшыя ўзоры беларускай эстраднай музыкі? Чаму беларускім выканаўцам звычайна не ўдаецца заваёўваць высокія месцы на гэтым песенным конкурсе? Чаму Эўрабачаньне настолькі папулярнае менавіта ў Беларусі?