Якія ўражаньні ад сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі пакінуў Уладзімер Пуцін? Наколькі адэкватна ён ацэньвае сытуацыю і як уяўляе пагрозы і наступствы магчымага расейска-ўкраінскага канфлікту? Ці можна сказаць, што Расея часова адступіла і ў Крыме ня будзе разгортвацца самы трагічны ваенны варыянт? На гэтыя пытаньні адказвае журналіст Павал Шарамет.
Якія наступствы для Расеі і для сытуацыі ў рэгіёне можна прадбачыць у выніку зьяўленьня расейскіх войскаў на тэрыторыі Крыму? Ці імкнецца Крэмль да поўнамаштабнага канфлікту — або проста паляпшае свае пазыцыі ў супрацьстаяньні з новымі ўладамі Кіева? Якую пазыцыю зойме беларускае кіраўніцтва ва ўмовах нарастаньня напружаньня паміж Расеяй ды Ўкраінай?
Як можна ахарактарызаваць пазыцыю афіцыйнага Менску ў дачыненьні да ўкраінскіх падзеяў? У 2008 годзе Беларусь, у адрозьненьні ад Расеі, не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўночнай Асэтыі. Ці ўдасца Аляксандру Лукашэнку і ў выпадку з Украінай не пайсьці ў фарватэры расейскай палітыкі ці на гэты раз ціск Масквы будзе непараўнальна большым?
Чаму ўлады вырашылі прыняць папраўкі ў закон «Аб ваенным становішчы», у выніку чаго яго можна прымяняць ня толькі ў выпадку вайны зь іншай дзяржавай, але і падчас масавых пратэстаў унутры краіны? Ці дазваляе беларускае заканадаўства вайскоўцам не выконваць злачынныя загады камандзіраў?
У якім стане знаходзіцца цяпер украінская эканоміка, ці сапраўдны яна набліжаецца да дэфолту? Якія сярэднетэрміновыя і стратэгічныя выклікі стаяць перад украінскімі ўладамі ў эканамічнай сфэры? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Сяргей Чалы.