Працягваюць павялічвацца чэргі грузавікоў, якія выяжджаюць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу. Калі яшчэ позна вечарам 17 сьнежня праблемы былі толькі ў пунктах пропуску на ўчастку мяжы з Латвіяй і Літвой, то сёньня чэргі зьявіліся і на мяжы з Польшчай.