Уладзімер Глод, Менск Дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы 12 верасьня падчас сваёй сустрэчы з амбасадарам Кубы ў Беларусі Фэліксам Карвальям сказаў: “Калі ён (Фідэль Кастра) калі-небудзь будзе ў Эўропе і спалучыць свой прыезд зь візытам у Беларусь, дык мы з задавальненьнем прымем яго як самага блізкага і добрага чалавека”. Зыходзячы з дрэннага стану здароўя кіраўніка Кубы, які, дарэчы, кіруе ўжо шосты тэрмін запар, больш за 40 гадоў, існуе мала спадзяваньняў, што Фідэль Кастра дабярэцца да Эўропы, тым больш да Беларусі. Але ж у свой час кубінскі лідэр пабываў у Менску.